Aлесь Дзянісаў: Канцэрты адмяняюцца з-за каронавіруса



У Гародні няма каранціну, працуюць навучальныя ўстановы і праходзяць культурніцкія мерапрыемствы. Аднак кожны з музыкаў вырашае сам, што рабіць падчас каронавіруса.

Кажа вакаліст гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў:

– Мы з сям’ёй і так у грыпозны перыяд зімова-вясенні сочым, заўсёды мыем рукі пасля вуліцы. Канешне накупілі гэтых спіртавых раствораў, каб насіць у кішэні, калі няма магчымасці памыць рукі, то выкарыстоўваем іх. Маскі не носім, бо гэта ўсё роўна не дапамагае. 

Музыка адзначае, што з-за каронавіруса былі адменены выступы ў Польшчы:

– У нас адменены два канцэрты ў Польшчы, таксама пад пытаннем яшчэ некалькі канцэртаў у Польшчы і Беларусі. Мы не жывем за кошт музыкі, але я ведаю шмат музыкаў, якія граюць па барах, па пабах. Канешне гэта вельмі моцна ўдарыла таму, што людзі сядзяць без працы.

З-за каронавіруса гарадзенскія ўлады адмянілі мерапрыемствы з удзелам дзяцей, а выступы ў філармоніі, запланаваныя на канец сакавіка – пачатак траўня, адмянілі ці перанеслі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня