Алесь Дзянісаў: Новыя праекты ў цяжкіх умовах
Гарадзенскі музыка, вакаліст гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў амаль падрыхтаваў два новыя праекты. Гэта як сольны праект і так званы “самотнік” гурта.
Пра новыя праекты кажа Алесь Дзянісаў:
– Ужо практычна скончана праца над маім сольнікам на вершы Уладзіміра Караткевіча. Засталіся там такія рэчы, як мастэрынг, нейкую вокладку трэба яшчэ выдумаць. Гэта ўсё будзе выкладзена ў свабоднае карыстанне ў інтэрнэт. Дыскі наўрад ці я буду рабіць, таму што гэта не мае сэнсу ў дадзеных умовах. Што датычыцца “Дзецюкоў”, то мы вырашылі запісаць “эпішку”, то бок міні-альбом. Там будзе пяць песень – дзве песні на вершы Дзяніса Жыгаўца, дзве песні на мае тэксты і адзін будзе кавер.
Алесь Дзянісаў канстатуе, што альбомы ствараліся ў даволі цяжкіх умовах, калі частка музыкаў пасля рэпрэсіяў фактычна пакінулі Беларусь. Дакладную дату выхада альбомаў у свет музыка паведаміць не можа.
Беларускае Радыё Рацыя