Алесь Дзянісаў пачаў запіс альбома на словы Чобата



Гарадзенскі музыка, вакаліст знакамітага гурта “Дзецюкі” Алесь Дзянісаў распачаў запіс альбома на словы сляпога паэта і журналіста са Скідзеля Алеся Чобата. Першая песня з гэтага альбома на словы паэта пад назвай “Турма” з’явілася ў сеціве яшчэ два гады таму.

Кажа Алесь Дзянісаў:

– Песні, якія я напісаў, я Чобату паказваў, і маю на іх дабро. Пытанне запісу гады два стаяла. І вось нарэшце я вырашыў, што трэба гэта рабіць, таму што зусім выпадкова гэта супала з пачаткам збору сродкаў для спадара Алеся.  

Па словах Алеся Дзянісава, беларусы, што цікавяцца творчасцю Алеся Чобата, могуць таксама дапамагчы паэту і праз краўтфандынгавую кампанію Талака, дзе неабыякавыя жыхары Гародні абвесцілі акцыю дапамогі паэту, які жыве адзін.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня