Алесь Дзянісаў сустрэўся з гарадзенцамі ў „Крызе”



Як субкультуры дапамагаюць ствараць душу і цела горада? Сустрэча пад такой назвай з гарадзенскім музыкам і журналістам Алесем Дзянісавым прайшла ў арт-галерэі „Крыга”. Алесь расказаў пра жыццё анарха-панк-тусоўкі сярэдзіны 90-х гадоў мінулага стагоддзя, пра сваё стаўленне да сучаснай музыкі і культуры, пра тое, як на кожным артысце і спеваку адгукаюцца сучасныя палітычныя падзеі.

Кажа каардынатарка кампаніі “Будзьма Беларусамі” па Гарадзеншчыне Хрысціна Марчук:

– Алесь Дзянісаў – цікавая асоба, бо ён з’яўляецца адным з адметных прадстаўнікоў гэтага нефармальнага, андэграўнднага жыцця. Цікава было разабрацца, які ўплыў такія субкультуры, такая музыка, не шоў-біз, як яна ўплывае на горад, як яна ўплывае на людзей.

Напрыканцы сустрэчы Алесь Дзянісаў заспяваў некалькі сваіх песень, некаторыя з якіх прагучалі ўпершыню. Сустрэча арганізаваная ў межах кампаніі „Будзьма Беларусамі“.

[Not a valid template]

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя