Алесь Дзянісаў запісаў альбом на словы Чобата
У сольным альбоме – 24 песні, запісаных у самай простай манеры – голас спявака плюс акустычная гітара. Альбом у выглядзе дыска будзе выдадзены Алесем Мазанікам і кампаніяй imbryk.by
Пра альбом распавядае Алесь Дзянісаў:
– Тыя, хто ведаюць вершы Чобата, я думаю, ім знаёмы гэты яго зборнік „Планета”, з якога ўзятыя вершы для альбома „Кароткая гісторыя Беларусі”. Я думаю, што яны прыблізна здагадваюцца, якія вершы ўвайшлі ў гэты альбом. Усяго 24 песні. Выкладзена адна з песень, якая была запісаная разам з гуртом Race Of Dreamers. Яна будзе прысутнічаць у двух версіях – у акустычнай і, як бонус трэк, у аранжыраваным выглядзе.
Большасць песець ніколі нідзе не выконвалася, і толькі дзве вядомыя беларускім слухачам. Адна з песень, што патрапіла на гэты альбом, пад назвай „Турма” ўжо добра вядомая – на яе зняты чорна-белы кліп журналістам Валерам Руселікам. Другая, пад назвай «Калі над лугам бусел праляцеў», толькі нядаўна з’явілася ў сеціве.
Беларускае Радыё Рацыя