Алесь Дзянісаў зноў выступіць у Берасці
Фронтмэн гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў зноў выступіць у Берасці. У горадзе над Бугам ён прэзентуе сваю сольную праграму на вершы Алеся Чобата – «Кароткая гісторыя Беларусі». Гэта трэці канцэртны візіт музыкі ў Берасце (два адбыліся ў складзе гуртоў «Людзі на балоце» і Dzieciuki) і першы сольны:
— Цяжка сказаць пра горад, калі ты прыязджаеш на паўгадзіны і маеш час, каб толькі прабегчыся. Вельмі спадабалася Савецкая вуліца. Добра было б каб назва была не Савецкая. Не ведаю, як яна называлася раней. Паліцэйская? Таксама нядобрая назва. Давайце назавем Дружная ці Беларуская, ці Каліноўсгага. Ну штосьці такое, каб было наша. Але мы задаволеныя.
Альбом «Кароткая гісторыя Беларусі» — першая сольная праца гарадзенскага музыкі, вядомага з гуртоў КальЯн, Людзі на балоце і Dzieciuki. У Берасці Алеся Дзянісава падтрымае гітарыст гурта Dzieciuki Адрэй Пудзін. Пачатак 10 снежня а 18-й у «Чайным дамку» што ў берасцейскім парку «Першага траўня».
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя