Алесь-Францішак Мышкевіч: Няма больш ілюзій – ёсць чорнае і белае
Беларускаму народу і ўсім абаронцам Украіны трэба гуртавацца.

Такое меркаванне выказаў лідар гурта „The Superbullz”, бас-гітарыст бэндаў “Volski”, “J:Морс” і іншых Алесь-Францішак Мышкевіч:
– Няма больш ілюзій – ёсць чорнае і белае, ёсць вораг. Нама ніякага «не ўсё так адназначна». І канешне, зразумеў, што трэба адносіцца да людзей так, як ты хочаш, каб да цябе адносіліся людзі. Я зразумеў, што ў людзях, асабіста ў сваіх людзях, ва усіх, хто змагаецца, трэба шукаць у кожнага чалавека і знаходзіць пазітыўныя адметнасці, а не негатыўныя. То бок, прыходзіш, ой, там мне не падабаецца. Не ў гэтым справа. Цяпер трэба шукаць, як гэты чалавек можа дапамагчы.
Алесь-Францішак Мышкевіч разам са сваім гуртом „The Superbullz” прыняў удзел у варшаўскай імпрэзе, прысвечанай беларускім ваярам ва Украіне.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
