Алесь-Францішак Мышкевіч: Я і нешта спакойнае – ніколі не здзейсніцца
У Варшаве адбыўся сольны канцэрт Алеся-Францішкі Мышкевіча, лідара гурта “The Superbullz”, бас-гітарыста бэндаў “Ляпис Трубецкой”, “Крамбамбуля”, “Volski”, “J:Морс” ды іншых.
Нягледзячы на тое, што выступ быў акустычным, запалу музыкі было не стрымаць: моцныя спевы, бадзёрыя скокі, драйвовая энергетыка зараджала кожнага, хто завітаў на імпрэзу. Сваімі думкамі і ўражаннямі ад падзеі з радыё “Рацыя” падзяліўся герой вечару Алесь-Францішак Мышкевіч.
– Насамрэч я сам сябе настройваў перад гэтым, ну вось я сяду, аранжыроўкі ўласныя, больш спакойныя, танальнасці былі больш паніжаныя. Хацелася можа быць і спакайнейшыя, але правільна заўважыла, я і нешта спакойнае мусіць гэта ніколі не здзейсніцца. Можа, мне б і хацелася калі нейкую кашулю апрануць, некалі ў мяне быў ужо вопыт з кантрабасам, з гітарамі, я рабіў супер Superbullz у джазавых аранжыроўках, у мяне не тое што не атрымалася, але я сябе паводзіў так, як адчуваю.
Дарэчы, гітарную падтрымку музыку забяспечыў гітарыст гурта “Ляпис Трубецкой” Павел Вялічк
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя