Аляксандр Ірванец прэзентаваў у Менску раман „Харьків 1937”
Як можна было ў савецкія часы ўкраінцу вывучыць беларускую мову, распавёў у Музеі гісторыі беларускай літаратуры на сваёй творчай вечарыне ўкраінскі пісьменнік Аляксандр Ірванец:
– Як я пачаў чытаць па-беларуску? У нас – у Роўна, у Луцку, прадаваліся нейкія часопісы беларускія. У нас той самы “Вожык” прадаваўся, каштаваў нейкіх 6-7 капеек. Я яшчэ дзіцёнкам пачаў чытаць. Я сам з Роўна, на мапе пад Лунінцам. У Роўне не засталося цікавай архітэктуры, але ў нас ёсць малыя гарады: Дубна, Астрог, такія гістарычныя. Ну так, ваш-наш Канстанцін Астрожскі – гэта з нашага Астрога.
Аляксандр Ірванец перакладаў на украінскую мову беларускіх пісьменнікаў, перакладалі і яго. У апошнім нумары часопіса “Дзесяслоў” выйшаў фрагмент яго рамана “Харьків 1937” у перакладзе Уладзіслава Ахроменкі.
Беларускае Радыё Рацыя