Алесь Камоцкі выступіў у гарадзенскай сінагозе



Беларускі бард Алесь Камоцкі выступіў з дабрачынным канцэртам у гарадзенскай сінагозе. Невялічкая сустрэча цягнулася троху больш за гадзіну, і на яе прыйшло больш за паўсотні гарадзенцаў рознага ўзросту.

IMG_2275 1

Алесь Камоцкі распавядаў на сустрэчы пра сваё жыццё, раздаваў падарункі ад кампаніі “Будзьма Беларусамі” і заспяваў больш за тузін розных песень.

Пра свой выступ расказвае Алесь Камоцкі:  

– Гэта сустрэча, дзе трэба пагаварыць, нешта пра сябе расказаць і ў людзей нешта запытацца. Праграма стваралася цягам сустрэчы. Барадулін пайшоў лёгка, таму заспяваў некалькі песень на ягоныя вершы. Пасля – некалькі маіх рэфлексій з нагоды ірляндскіх баладаў.

Кожны жадаючы па канцэрце змог пакінуць ахвяраванні на рамонт сінагогі ў адмыслова прыгатаваную скрынку.  Сустрэчы з Алесем Камоцкім у Гародні працягнуцца: хто не паспеў на гэты выступ – можа ўбачыць яго 20 сакавіка на імпрэзе ў гарадзенскім Доме-музеі Максіма Багдановіча.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня