Алесь Кіркевіч прэзентаваў зборнік „Самурай”



Першую прэзентацыю кнгі „Самурай” пісьменнік і журналіст Алесь Кіркевіч правёў у Гародні.

Сустрэча адбылася ў прасторы „Цудоўня”, дзе сабраліся прыхільнікі творчасці Алеся Кіркевіча:

– Гэтая кніга, гэтыя творы былі спробай апісаць тое, што адбываецца менавіта зараз, нейкія гісторыі з нашага сучаснага жыцця. Назва “Самурай” дадзеная па апавяданні, якое прысвечана ўкраінцу, удзельніку Майдана, удзельніку АТА, лёс якога склаўся вельмі няпроста. Гэта чалавек, які вярнуўся з вайны і не знайшоў сябе.

Для маці літаратара Ларысы Кіркевіч найбольш адметныя вершы:

– Гэта творы, якія за апошнія гады былі надрукаваныя ў “Нашай Ніве”, на “Белсаце”, у іншых часопісах і газетах, і плюс вершы. Для мяне яго вершы – гэта больш значныя творы, чым проза, гэта мая ацэнка яго творчасці. У прозе майго сына я адчуваю нейкі ўзровень больш высокі, чым быў раней. Я спадзяюся, што гэта не апошняя кніга.

Музычнай разынкай сустрэчы стаў выступ Алеся Дзянісава, які заспяваў песню на словы Кіркевіча. Гэтая песня стане адной з галоўных у новым альбоме гурта Dzieciuki.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня