Алесь Краўцэвіч: Альгерд і Кейстут зрабілі з ВКЛ рэгіянальную супердзяржаву



Падчас фестывалю Pradmova сваю новую кнігу пра вялікалітоўскіх уладароў Альгерда і Кейстута прадставіў доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч.

Аўтар правёў паралелі між мінуўшчынай і нашым днём:

-У тыя часы гісторыю і палітыку ў асноўным рабіла шляхта – гэта клас феадалаў. Простыя людзі яны найчасцей былі аб’ектамі эксплуатацыі, але якраз калі кіравалі Альгерд і Кейстут у 14 стагоддзі, быў вялікі крызіс феадальнай Еўропы. І такія рухі сялянскія былі вельмі шматлікія.  Самае істотнае адрозненне ад беларускага сённяшняга руху – яны не былі мірнымі, яны былі вельмі крывавымі. Сяляне выбівалі шляхту, дваранства да дзяцей малых.

Кнігу “Дзяржава волатаў. Альгерд і Кейстут – гаспадары Вялікага Княства Літоўскага» можна набыць у кнігарнях Менску, а таксама ў «Цэнтры гарадскога жыцця» і краме «Цудоўня» у Гародні.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара