Алесь Краўцэвіч на „Мове нанова. Гародня” распавёў пра загадкі гісторыі



„Загадкі беларускай гісторыі” – такая тэма была ўзята ў гарадзенскіх моўных курсаў „МоваНанова”. Да азнаямлення з гістарызмамі і архаізмамі нашай мовы, якой багата навуковая і мастацкая літаратура, гарадзенцы сустрэліся з адмысловым госцем, прафесарам Алесем Краўцэвічам.

Свой погляд на „Загадкі”, як праграму тэлеканала „Белсат”, а таксама ўласныя загадкі назваў мэтр гісторыі.

– Дзе падзеўся Крыж Еўфрасінні Полацкай? Дзе пахаваны Францішак Скарына? На Гары Гедыміна ў Вільні сапраўды знайшлі пахаванне Кастуся Каліноўскага. Гэта можна пералічваць і пералічваць. Калі з’явілася першае славянскае паселішча на Беларусі? Каб дату ведаць, ведалі б, калі пачаўся беларускі народ. Дзе знаходзяцца нашыя кнігадрукі, якія вывезлі ў 1941 годзе на ўсход у Расею ў эвакуацыю, каб потым вярнуць, але не вернулі. Можам гаварыць, гаварыць і гаварыць… І таксама шмат чыста навуковых момантаў, акадэмічных. Мы не ведаем дату народзінаў Вітаўта.

Такіх пытанняў, на думку Алеся Краўцэвіча – безліч. Удзельнікі курсаў „МоваНанова Гародня” разам з госцем правялі віктарыну па гісторыі Беларусі. Традыцыяй гарадзенскіх курсаў сталася вызначэнне на наступны тыдзень чалавека, які будзе ўсцяж размаўляць па беларуску, нават, калі асяроддзе чужамоўнае. У знак абятніцы такому курсанту занятак навязваецца адмысловы бранзалет у нацыянальным стылі.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя