Алесь Краўцэвіч пра геапалітычны выбар ВКЛ
У Гародні ў „Цэнтры гарадскога жыцця” прафесар Алесь Краўцэвіч працягвае чытаць лекцыі пра мінулае нашай краіны.
Гэтым разам тэмай стаў геапалітычны выбар нашай сярэднявечнай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага.
У лекцыі Алесь Краўцэвіч даў апісанні выгляду вялікіх князёў Альгерда і Кейстута, зрабіў сінтэз сучасных гістарычных ведаў пра нашу краіну ў часы кіравання Гедзіміна.
Наступная лекцыя пройдзе ў чацвер 13-га красавіка.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
