Алесь Краўцэвіч прэзентаваў новую кнігу
Доўгачаканая прэзентацыя кніжнага праекта гісторыка Алеся Краўцэвіча „Гісторыя ВКЛ. 1248-1377. Дуумвірат Альгерда і Кейстута” прайшла ў Гародні. 300-старонкавы том апісвае адзін з выдатных перыядаў нашай гісторыі – час кіравання вялікіх князёў Альгерда і Кейстута. Некалькі дзясяткаў гарадзенцаў прыйшлі на імпрэзу ля арт-галерэі “Крыга“. Пра вартасці цяперашняга чытача кажа аўтар кніжкі Алесь Краўцэвіч.
– Мае ўражанні пра цяперашняга чытача добрыя. Бо, напрыклад, гэтая кніжка «Гісторыя ВКЛ. 1248-1377 гг.», якую прэзентую, выйшла ў колькасці тысяча асобнікаў, і цягам першых 2 месяцаў разышлося 80% накладу. Лічу, што гэта вялікі працэнт не толькі для Беларусі, але ўвогуле. Гэта сведчыць пра вялікую запатрабаванасць на гісторыю. Тыя настаўнікі і выкладчыкі, якія цікавяцца гісторыяй і стаяць на патрыятычных беларускіх пазіцыях, карыстаюцца маімі кнігамі.
[Not a valid template]
Аўтар, апрача прэзентацыі кнігі, правёў гістарычны конкурс для ўдзельнікаў. Пераможцы атрымалі кніжныя прызы. А музычна аздобіў мерапрыемства менскі гурт “Літы Талер”.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара