Алесь Краўцэвіч расказаў пра еўрапейскія скрыжаванні гісторыі



Цыкл адкрытых лекцый па гісторыі Беларусі з часоў старажытнасьці праводзіць у Гародні вядомы гісторык Алесь Краўцэвіч. У Цэнтры гарадскога жыцця з вялікай цікавасцю прысутных прайшла другая лекцыя: „На скрыжаваннях Еўропы (Х – сярэдз.ХІІІ стст.)”.

Кажа дырэктар Цэнтра гарадскога жыцця, суарганізатар лекцыяў Павал Мажэйка:

– Для нас гэта грамаднае задавальненне, што Алесь Краўцэвіч пагадзіўся арганізаваць такі цыкл лекцый для гарадзенцаў. Добрая навіна для тых, хто не здолее прысутнічаць на лекцыях па тых ці іншых прычынах, тое, што мы выставім усе гэтыя лекцыі ў інтэрнэце. Кожны зможа іх паглядзець, абмяняцца сваімі ўражаннямі і нават непасрэдна скантактавацца з гісторыкам.

Наступная лекцыя, трэцяя з цыклу, – пройдзе 16 -га сакавіка а 18-30, і будзе называцца „Тварам да Захаду. Цывілізацыйная пераарыентацыя Беларусі.” 

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара