Алесь Лось граў і танцаваў у Полацкім універсітэце
Вядомы беларускі мастак, музыка, этнограф, майстар па вырабу музычных інструмантаў Алесь Лось наведаў Полацак і правёў майстар-клас па народнай музыцы і танцам у Полацкім дзяржаўным універсітэце. Гэтая сустрэча адбылася дзякуючы запрашэнню полацкага фальклорнага гурта “Варган”, удзельнікі якога і выступілі акампаніятарамі славутаму госцю.
Алесь Лось нарадзіўся ў 1958-м годзе. Стаў прафесійным мастаком і адрадзіў батлеечны тэатр. Захапіўся этнаграфіяй і фальклорам, навучыўся рабіць скрыпкі, цымбалы, басэтлі, дуды ды граць на іх. Жыве на ўласным лясным хутары на Валожыншчыне, дзе ладзіць фэсты і праводзіць навучанні народнай музыцы і танцам.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік
