Алесь Марачкін: У Беларусі перасталі шанаваць мастацтва



«У Беларусі перасталі шанаваць мастацтва,» – такое меркаванне выказаў у час адкрыцця юбілейнай выставы ў Палацы мастацтваў Алесь Марачкін. Мастак суполкі “Пагоня” выказаў незадаволенасць у праблемах арганізацыі і ўзгаднення творчых імпрэз.

А чым адметная наогул наша культура і арганізацыя вось такіх выстаў? На жаль, сёння мы адкрываем выставу, дзе 5 мастакоў. Усе разам, як нейкі калгас. Нават у савецкія часы, калі выстаўляўся мастак, была павага да яго.

“Творчасці быццам наўмысна перакрываюць кісларод,” – дадаў Алесь Марачкін. Яго творы неаднаразова выклікалі рэзананс у беларускім грамадстве. Неаднойчы працы мастака зазнавалі пераслед і забароны з боку ўладаў.

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск