„Старт 2” Алеся Марачкіна ў Гародні



У Гародні праходзіць вернісаж беларускага мастака Алеся Марачкіна. Мастак летась, напярэдадні Дня Волі, прадстаўляў ужо гарадзенцам свае гістарычныя творы. Цяперашняя выстава носіць назву “Старт 2”, – кажа сын мастака Ігар Марачкін.

– Назву прыдумаў сам мой бацька. Першая выстава, якая была ў Менску пару год назад, яна назывался “Старт 60”. Гэтая, “Старт 2”, у нечым дублюе “Старт 60”. На “Старце 60” былі пераважна працы 60-х гадоў. Тут таксама старыя працы ёсць, знакавыя, – “Вясельная брама”, “Багуслаў Радзівіл”, іншыя гістарычныя асобы. Акрамя ўсяго бацька захапляецца абстрактным фармальным жывапісам. Некаторыя з іх прадстаўлены на гэтай выставе.

З творамі, якія выстаўлены ў арт-галерэі “Крыга”, гарадзенцы змогуць пазнаёміцца на працягу месяца.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя