Алесь Мікус прэзентаваў у Гародні кнігу пра паганства
Музыка, даследчык паганскага руху Алесь Мікус прадставіў у „Цэнтры гарадскога жыцця” ў Гародні кнігу „Пра паганства і балтаў”.
Кажа Алесь Мікус:
– Кніга складаецца з найлепшых матэрыялаў, якія напрацягу шасці гадоў змяшчаліся на нашым сайце svajksta.by. У кнізе ёсць раздзел, які распавядае пра паганскія рухі практына ўсіх нашых суседзяў.
На думку прысутных на сустрэчы, быў прадстаўлены альтэрнатыўны погляд на этнічныя карані:
– На сустрэчы быў прадстаўлены цікавы погляд на нашыя этнічныя, рэлігійныя карані, на нашу духоўную спадчыну, усе спробы ўключыць беларускую традыцыйную культуру ў кантэкст балцкай культуры.
– Нашы суседзі: летувісы, латышы, палякі больш ведаюць пра свае карані, свой дух, вытокі, крыніцы свайго народу, духоўнасць, этнаграфію. У нас гэта трохі занядбана, запушчана.
Апроч прэзентацыі кнігі Алесь Мікус выканаў некалькі кампазіцый на дудзе.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня