Алесь Пушкін: Мы змагаемся мастацтвам і артэфактамі
Піліпу Шаўрову за тое, што пафарбаваў на чырвонае рукі помніку Аляксандру Пушкіну ў Менску, пагражае да шасці гадоў зняволення. Гэта быў акт вандалізму ці мастацкі чын?
Разважае цёзка расейскага паэта, мастак Алесь Пушкін:
– Гэта змаганне бяскроўнае. Чачэнцы прайгралі таму, што яны бясконца ўзрывалі. Цяпер у выніку 98% за Пуціна. Беларусы выйграюць сваё змаганне за культуру, таму што мы змагаемся артэфактамі. Нашаму Караткевічу ў Кіеве не пафарбавалі рукі чырвоным. Нашаму Купалу ў Кітаі не пафарбавалі рукі чырвоным. Адаму Міцкевічу тут не пафарбавалі, а Аляксандру Сяргеевічу – помніку пастаўленаму мэрыяй Масквы, юрыст Піліп Шаўроў пафарбаваў рукі чырвоным.
Днямі маладафронтаўцу Піліпу Шаўрову было выстаўленае канчатковае абвінавачванне – “хуліганства і хуліганства ўчыненае паўторна”. Пад арыштам ён знаходзіцца са студзеня гэтага года.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск