Алесь Пушкін рэстаўруе касцёл у Вішневе
Алесь Пушкін рэстаўруе касцёл Найсвяцейшае Панны Марыі, што ў вёсцы Вішнева Валожынскага раёну. Па словах мастака, спонсарам стаў «Белаграпрамбанк». Працы разлічаныя на 4 гады.
– Тут былі хрышчоныя многія дзеячы беларускай інтэлігенцыі, прынамсі, Алесь Бяляцкі. І Уладзімір Караткевіч сустракаўся тут з ксяндзом Чарняўскім. І вось я зараз навуковы кіраўнік па рэстаўрацыі гэтага помніка гісторыка-культурнай каштоўнасці пад шыфрам другой катэгорыі. Распрацоўваю праект рэсаўрацыі трох галоўных алтароў.
Акром алтароў, будзе адрэстаўраваны абраз Маці Божае Вішнеўскае. У 2024 годзе касцёл у Вішневе справіць 600-гадовы юбілей.
Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя
