Алесь Пушкін запрашае на трэцяе спатканне ў сталічным Доме Фішэра
Вядомы мастак Алесь Пушкін запрашае на трэцяе спатканне ў сталічным Доме Фішэра. Гэтым разам сустрэча будзе прысвечана творчасці барысаўскага празаіка Юрыя Станкевіча.
Кажа Алесь Пушкін:
– Яго імя замоўчваецца, недастаткова гучыць. Яго інтуіцыя ўсё больш мне згадваецца, калі глядзіш гэтыя тэракты, а таксама на расейскія дзеянні ва Украіне. Пісьменнік можа і не прыйдзе сам. А калі не прыйдзе, то будзе выстаўлены партрэт. Я напісаў яго партрэт.
будзе выстаўлены яго партрэт, я напісаў яго партрэт.
Сустрэча ладзіцца з нагоды 70-годдзя празаіка. У ёй возмуць удзел вядомы пісьменнікі і літаратурныя крытыкі Барыс Пятровіч, Уладзімір Някляеў, Пятро Васючэнка, Ціхан Чарнякевіч і іншыя.
Сустрэча адбудзецца 23-га лютага, пачатак – а 19 гадзіне. Уваход вольны.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя