Алесь Разанаў бярэ удзел у Віленскай кніжнай выставе
З заўтрашняга дня, 19 лютага, у Вільні пачынае працу кніжная выстава, на якой будзе працаваць беларускі стэнд. Гэта адбылося дзякуючы ініцыятыве Books from Belarus. Стэнд прадставіць кнігі беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку і славутага паэта Алеся Разанава. У першы дзень выставы ля беларускага стэнда будзе наладжана прэзентацыя кніг Алеся Разанава з удзелам перакладчыцы Альмы Лапінскене (пачатак а 15-й гадзіне). Паэт сярод іншага мяркуе казаць і пра ролю паэзіі ў сённяшнім жыцці:
– Паэзія можа быць іншай, чым яна была ўчора і пазаўчора, яна мусіць быць іншай, яна мусіць быць пастаянна сучаснай. Такой прыгожай, добрай, шчырай, якой яна была ў нашых класікаў, цяпер не атрымаецца. Яна мусіць, яна гэта робіць, яна шукае новыя магчысаці самавыяўлення.
Віленская кніжная выстава будзе працаваць да 23 лютага. Акрамя Алеся Разанава ў ёй бяруць удзел і іншыя беларускія пісьменнікі, сярод якіх Андрэй Хадановіч, Павел Касцюкевіч, Антоль Івашчанка ды іншыя.
Адрас кніжнай выставы ў Вільні: LITEXPO (Laisvės pr. 5, Vilnius), нумар беларускага стэнду 3.16
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
