Алесь Разанаў: Паэзія памятае пра сваё прызначэнне і здзяйсняе



Алесь Разанаў ізноў прапануе ўчытацца ў верш. Паэт і мысляр разам з “Лятучым універсітэтам” у другі раз ладзіць лекцыю-чытанне аднаго твору. Сучасны стан паэзіі Разанаў ацэньвае крытычна.

– Яна перастала здзяйсняць нейкую сваю функцыю, місію, прызначэнне. Яна адхілілася ад таго першапачатку, які давай ёй жыццё. Але ў сваёй глыбіні, у тых самых невыяўных пластах яна памятае пра сваё прызначэнне і здзяйсняе.

1713

Гэта Алесь Разанаў і паспрабуе даказаць праз верш Міхася Стральцова. Чытанне адбудзецца 27 студзеня ў зале Беларускага саюза дызайнераў у Менску.

Стась Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя