Алесь Разанаў з “Перавыбраным” і „Невядомай велічынёй”



У менскай краме “Акадэмкніга” з нагоды 70-гадовага юбілею адбылася сустрэча чытачоў з самым легендарным і загадкавым сучасным беларускім паэтам – Алесем Разанавым.

Гэта была аўтограф-сесія і прэзентацыя новых кніг “Перавыбранае” і „Невядомая велічыня”. Таксама выдавец Анатоль Бутэвіч прэзентаваў сваю кнігу “Таямніцы Крэўскага замка”. Было шмат паплечнікаў аўтараў і чытачоў.

Для чытачоў быў арганізаваны продаж кніг Разанава і Бутэвіча. Аднекуль узяўся “неліквід” паэтычнага зборніка Алеся Разанава “Вастрыё стралы”, што быў выдадзены ў 1988 годзе накладам 6500 асобнікаў. Хіба можна гэта параўнаць з сённяшнімі 300 асобнікаў аўтараў, што выдаюць свае кнігі за свае грошы? І нават з тымі 1600 асобнікаў, што змог выдаць галоўны рэдактар Бутэвіч ў “Выдавецкім доме “Звязда”? Задаваліся пытаннем чытачы. 

Больш падрабязна – у далучаным гукавым фйле:

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара