Алесь Шатэрнік: Кампазіцыя «Развітанне» мае рэальную аснову



Перад уваходам у нядаўна адкрыты музей Вялікай Айчынай вайны ў Менску зроблена мастацкая кампазіцыя на ваенную тэматыку. На фоне беларускага краявіду – жонка адпраўляе мужа на фронт, бласлаўляе яго, ды хрысціць тое месца, дзе зашыла іконку з выявай Святога Міколы Угодніка, кажа аўтар кампазіцыі, вядомы архітэктар і жывапісец Алесь Шатэрнік:

– Я зрабіў кампазіцыю «Развітанне». Развітанне ў нашай сям’і… мама мне так казала, калі бацька пайшоў на вайну, на фронт, яна зашыла яму ў вопратку абразок Святога Мікалая Угодніка у металічным акладзе. І бацька ўратаваўся – прыйшоў жывы з вайны.

Увасабленне лірычнага штрыха, што муж і жонка развітваюцца на мастку праз ваду на фоне роднага краю, узмацняе трагізм вайны, – кажа аўтар. Алесь Шатэрнік – аўтар помнікаў Рагнедзе, Усяславу Чарадзею, Тадэвушу Касцюшку, ды многім іншым беларускім дзеячам.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам размова з Алесем Шатэрнікам: