Алесь Смалянчук прэзентуе 700-старонкавы жыццяпіс Рамана Скірмунта



6 лістапада ў Цэнтры гарадскога жыцця адбудзецца прэзентацыя кнігі гарадзенскага гісторыка Алеся Смалянчука – „Раман Скірмунт: жыццяпіс грамадзяніна Краю”. На напісанне 700-старонкавага даследавання пайшло больш за 20 гадоў. І вось кніга ёсць!

Першая прэзентацыя, натуральна, праходзіць у Гародні. Рашэннем Алеся Смаленчука ўсе сродкі, атрыманыя ад рэалізацыі кнігі на прэзентацыі ў Цэнтры гарадскога жыцця, будуць перададзеныя ў Гарадзенскі дзіцячы хоспіс.

 

Прэзентацыя пройдзе ў аўторак, 6 лістапада, а 19.00.

Гародня, вул. Кірава,3.

Цэнтр гарадскога жыцця