Алесь Смалянчук: вобраз мяжы захаваўся вельмі істотна і вельмі моцна



Восемдзесят адно інтэрвію запісана за шэсць дзён працы, даследчыцкай групай Беларускага архіву вуснай гісторыі. Гэтая сёмая па ліку экспедыцыя навукоўцаў была накіравана ў паўночную Беларусь.

Мясцовыя жыхары згадвалі пра перыяд Рыжскае мяжы, калі да 1939 году беларускі народ быў падзелены паміж Польшчай і Расеяй. Пра плённасць вынікаў кажа кіраўнік экспедыцыі Алесь Смалянчук.

 – Гэты вобраз мяжы захаваўся вельмі істотна і вельмі моцна. І адзін з такіх момантаў істотных для нас – гэта штодзённасць мяжы з савецкаа боку і былога польскага боку. З савецкага боку – гэта памяць пра рэпрэсіі – вельмі часта рэпрасавана было ўсё мужчынскае насельніцтва, якіх арыштоўвалі як польскіх шпіёнаў. Гэта памяць пра высяленне і адсяленне ад мяжы “ненадзейных элементаў” і замена іх іншымі. Гэта памяць пра тое, наколькі моцна і страшная была гэтая мяжа да 1939 году, што там немагчыма было падыходзіць да яе.

suscynski_ekspedycyja1

suscynski_ekspedycyja3

suscynski_ekspedycyja2

 

Доследы прайшлі ў некалькіх раёнах Віцебшчыны. Рэспандэнтамі былі людзі, якія яшчэ памяталі 20-я – 30-я гады, а таксама пасляваенную калектывізацыю.

Сабраныя інтэрв’ю, неўзабаве беларускі архіў вуснай гісторыі размесціць на сваім сайце.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя