Алесь Сураў: Для мастакоў зараз цяжкія часы



У час каронавірусу і закрыцця дзяржаўных межаў для мастакоў Гародні наступілі вельмі цяжкія ў эканамічным плане часы.

Пра жыццё гарадзенскіх мастакоў распавядае Алесь Сураў:

– Патэлефанаваў сваім сябрам. Ва ўсіх наступіў такі ступар у плане фінансавання. Няма грошай для сям’і, няма на аплату арэнды майстэрні, няма нават на хлеб.

На думку мастака, гарадзенскія майстры аднак не губляюць надзеі і працягваюць працаваць:  

– Самае цікавае, што я не бачу спалоханых мастакоў. Яны працуюць. Гэта заўсёды ў гэтым паралельным свеце мастацтва, калі ён абстрагуецца ад рэаліяў. Шмат хто з мастакоў проста працуе, працуе, працуе. Панікі няма. Хаця ў мастакоў, як ні ў каго іншага, грошай няма.

Па словах Алеся Сурава, у яго таксама сёлета мусілі адбыцца 10 персанальных выставаў у Польшчы, аднак з-за зачыненых межаў выставы перанесены на нявызначаны тэрмін.

Беларускае Радыё Рацыя