Алесь Сураў: Першыя фэсты „Басовішча” – як глыток свабоды



19-20 ліпеня 2019 у Гарадку на Беласточыне адбудзецца ХХХ юбілейны фэст „Басовішча”.

Для гарадзенскага мастака Алеся Сурава, які наведваў адныя з першых фэстаў, яны былі як магчымасць вырвацца з “савецкага лагеру”:

– Гэта было адчуванне поўнай свабоды. Самае страшнае і абразлівае, што эмблемай фестывалю Лёнік Тарасевіч намаляваў свінню з крыламі. А мы ж такія сур’ёзныя, музыка маладой Беларусі – гэта ўжо мусіць быць нешта такое моцнае. А чаму свіння? Перарабілі песню Гнацюка расейска-ўкраінскага спевака: „Прыляцела крыламі звіня з крыламі свіння”. Не пціца шчасця заўтрашняга дня, а з крыламі свіння. Для мяне гэта было пытанне, абражацца ці не. Мы ўбачылі, што за мяжой людзі з усяго могуць сцябацца.

Ён адзначае, што на першых фэстах гарадзенцы не толькі маглі пазнаёміцца з беларусамі з розных куткоў Беларусі, але і ўпершыню пачуць прадстаўнікоў беларускай незалежнай сцэны:

– Уразіла тое, што мы тут у Беларусі мала ведалі гэтага, а польскія беларусы ведалі ўсю нашу музычную культуру. Мы ведалі, што ў нас ёсць Шалкевіч, у Гародні мала хто ведаў Камоцкага, мала хто ведаў Вольгу Цярэшчанку, Касю Камоцкую. Там ведалі, а тут не ведалі, што ёсць „Мроя”, ёсць „ULIS”. Яны таксама былі запрошаныя, яны праехалі з добрай апаратурай. Мы не ведалі, якія беларускамоўныя гурты існавалі ў Польшчы.

Мастак вельмі шкадуе, што сёлетняе “Басовішча” стане апошнім фэстам, які стаў добрай традыцыяй для цэлага пакалення гарадзенцаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня