Алесю Пушкіну працягнулі тэрмін утрымання пад вартай
Тэрмін утрымання ў няволі мастака Алеся Пушкіна працягнулі яшчэ на тры месяцы, паведамляе «Вясна».
Палітвязня вінавацяць у тым, што дэманстрацыяй партрэту антысавецкага дзеяча Яўгена Жыхара ён «рэабілітуе нацызм». Мастаку пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення. Пушкін сябе вінаватым не прызнае.
