Альгерд Бахарэвіч: Гэта своеасаблівы знак якасці
Творчасць беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча прызналі экстрэмісцкай. А менавіта гаворка ідзе пра яго кнігу «Сабакі Еўропы».

Цяпер яе можна будзе набыць і надрукаваць толькі па-за межамі Беларусі. Пра тое, як гэта можа паўплываць на творчую атмасферу і агулам доступ да беларускай літаратуры на радзіме, распавёў сам творца:
– Тое, што яе прызналі экстрэмісцкай, гэта было чакана. Сумневаў у мяне ў гэтым не было пасля таго як на мінулым тыдні ў газеце “Советская Белоруссия“, ці як яна там сёння называецца: “Беларусь сегодня”, быў апублікаваны артыкул пра выдавецтва “Янушкевіч” і ў тым ліку пра маю кнігу. У якім з вельмі дакладнымі такімі судовымі фармулёўкамі было абвешчана, што “Сабакі Еўропы” – гэта экстрэмісцкая кніга.
Прызнанне твора «Сабакі Еўропы» экстрэмісцкім – гэта своеасаблівы знак якасці. Але ў той жа час гэта абмяжоўвае доступ да сучаснай незалежнай беларускай літаратуры ў самой Беларусі – перакананы аўтар.
Беларускае Радыё Рацыя
