Альгерд Бахарэвіч і Юлія Цімафеева наведалі Берасце



У Беларусі адсутнічае якасны рынак літаратуры, таму сучаснаму чытачу складана знайсці патрэбную менавіта яму кнігу, асабліва сярод прозы, разлічанай на масавага чытача. Такое меркаванне выказалі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч і паэтка Юлія Цімафеева падчас прэзентацыі-дыскуссіі ў Берасці.

Юлія ды Альгерд  між прэзентацыямі рамана “Дзеці Аліндаркі”  ды зборніка “Кнігі памылак”, актыўна дыскутавалі з наведвальнікамі аб сучасным стане беларускай літаратурнай крытыкі, маркетынгу кніжнага рынку, пісьменніцкім поглядзе на Беларусь з замежжа  і іншых пытаннях.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота teatrkh.com