Аліна Дзеравянка пра перашкоды ў захаванні культурнай спадчыны



Дзякуючы грамадскім актывістам і некамерцыйным арганізацыям папаўняецца Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны.

Перашкоды ў гэтай справе падчас онлайн-канферэнцыі „Права на спадчыну” акрэсліла прадстаўніца Фонду развіцця Берасцейскай крэпасці Аліна Дзеравянка:

– На жаль заканадаўчая сістэма заўсёды шмат у чым спазняецца ад тых трэндаў, якія існуюць у разуменні, якія існуюць у грамадстве і ў еўрапейскай прасторы. У нас узнікаюць пытанні ў атрыманні кампетэнтнай юрыдычнай дапамогі і кансультацый у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Недастатковая празрыстасць прыняцця рашэнняў гарадскімі і абласнымі выканкамамі ў адносінах гісторыка-культурнай спадчыны. Быў прыняты закон пра замежную беззваротную дапамогу, які выключыў з мэтаў атрымання замежнай беззваротнай дапамогі гісторыка-культурную спадчыну.

На думку эксперта, неабходная шчыльная супраца актывістаў, мясцовых органаў улады і Упраўлення па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцяў пры Мінкульце.

Беларускае Радыё Рацыя