Аліна Коўшык: Яны пакутуюць за тое, што нязломныя
У Варшаве працягваюць ствараць муралы з выявамі палітвязняў. Адны з апошніх былі прысвечаныя журналісту Анджэю Пачобуту і анархісту Ігару Аліневічу. Меркаваннем пра тое, як такія творы і прыцягненне ўвагі ўплываюць на жыццё зняволеных, падзялілася прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінету па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.
— Мы напэўна ведаем сувязь са стаўленнем да палітычных зняволеных, калі яны прыймаюць на сябе гэтую назву, альбо мы ведаем, што шмат хто не хоча, каб іх называлі палітвязнямі, каб трошкі аблегчыць сваё існаванне ў вязніцы. Я не думаю, што праз мурал, Ігар будзе больш пакутваць. Я думаю, яны і так пакутуюць за тое, што яны нязломныя, прынцыповыя, верныя сваім ідэалам. І гэта галоўнае, што раздражняе рэжым і тых катаў, што трымаюць іх за кратамі.
Нагадаем, Аліна Коўшык выступіла ініцыятаркай стварэння муралу, прысвечанага Ігару Аліневічу. Твор можна цяпер убачыць ля беларускага бара ў Варшаве «Каrma».
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя