Аліна Ваўранюк: «Дубы смаляныя» —папраўдзе прыгожая выстава сустрэчы традыцыі і сучаснасці
У галерэі „Арсенал” з 30-га чэрвеня па 3-га верасня працуе выстава „Дубы смаляныя”, прысвечаная сутыкненню вясковых каранёў чалавека і праявамі сучаснай мадэрнізацыі. У суботу Аліна Ваўранюк правяла па выставе беларускамоўную экскурсію для беларускай дыяспары і этнічных беларусаў Падляшша. Кажа Аліна Ваўранюк:
— Гэтую выставу трэба абавязкова паглядзець, бо першае, што кідаецца ў вочы — яна па-мастацку прыгожая. Усё, што тут вакол, яно прыгожае, яно, калі заглядзецца, вельмі звязанае з традыцыяй, але вельмі сучаснае. Зусім іншы падыход. Асабліва на мяне вялізнае ўражанне зрабілі працы Падляшскіх мастакоў. Гэта досвед не толькі беларусаў, не толькі палякаў, а таксама ўсіх, хто жыў у гэтай частцы Еўропы.
Выстава „Дубы смаляныя” працуе ў галерэі „Арсенал” да 3-га верасня ўключна. Сярод цікавага: канцэрты музыкі ў стылі эмбіент, лекцыя пра сувязь працы і музыкі ды экскурсія на ўкраінскай мове па выставе 26-га жніўня. Уваход на ўсе імпрэзы вольны.
Беларускае Радыё Рацыя