Альтэрнатыўны тэатр завітаў у Гародню



Паказы альтэрнатыўнага тэатра незалежнага праекту “Сляды” адбыліся на дзвюх гарадзенскіх пляцоўках : “Партал” і бар “Карыца”. Пра выступы мона-спектакляў на дадзеных пляцоўках распавядае актор Аляксандр Курц

— У Гародні ў межах майго тэатральнага туру прайшло два спектаклі. Абодва спектаклі прайшлі вельмі душэўна, вельмі прыемна. На першым спектаклі было літаральна 11 чалавек, але рознаўзроставая публіка, а гэта вельмі важны для мяне момант. І гледачы ўспрынялі спектакль па-добраму. 

Аляксандр Курц вельмі уражаны тым, як яго ўспрымалі гарадзенцы .

— Водгук ад гледачоў. Я адчуваў энергетыку, што гледачам гэта было цікава і неабходна. А для мяне гэта найважнейшае. Для мяне ў прынцыпе тэатр — гэта не нешта забаўляльнае, а магчымасць падштурхнуць людзей думаць і суперажываць. Па вачах гледачоў, а ў некаторых слёзы стаялі ў вачах, я мяркую, што дасягнуў, таго, чаго хацеў. 

Наступныя паказы альтэрнатыўнага тэатра Аляксандра Курца адбудуцца ў Гародні ў траўні 2018 года, калі актор пакажа сваю новую пастаноўку ўвечары на беразе Нёмана. Месца пастаноўкі пакуль з’яўляецца таямніцай.

Беларускае Радыё Рацыя