Аляксандар І. Бацкель прадстаўляе сваю нову кнігу „Маёнтак рыб”
Міфічны пісьменнік Аляксандар І. Бацкель 28 лістапада ў сталічным Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва прэзентуе сваю другую кнігу “Маёнтак рыб”. Бацкеля стварыў пісьменнік Сяргей Календа і збіраецца даць яму сапраўднае жыццё – з уласнай біяграфіяй, уласнымі блогамі ў сацыяльных сетках і рэгістрацыяй яго аўтарскіх правоў.
– Я збіраюся яго зарэгістраваць, каб ён існаваў на ўсіх правах, каб быў цалкам жывым для мяне. Мне з ім зручней, бо гэта дастаткова аб’ектыўная пазіцыя творчасці, мне падабаецца так пісаць.
Прэзентацыя кнігі “Маёнтак рыб” адбудзецца ў канференц-зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва. З удзелам самаго пісьменніка і людзей, якія працавалі над кнігай.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя