Аляксандр Чахоўскі: Гэта проста яшчэ адзін элемент бязглуздасці



Сёлета Беларусь не едзе на Еўрабачанне. Вакол конкурсу чарговы палітычны скандал. Еўрапейскі саюз забракаваў дзве песні гурту „Галасы Зместа”. Там угледзелі палітычныя падтэксты. Самадзейны калектыў з Баранавіч спявае па-расейску пра тое, як нехта беларусаў змушае скакаць пад дудачку, пра апазіцыянераў, якія ў Вільні ляжаць на сонейку ды пра зайцоў.

Крэатыўная якасць гэтай творчасці вельмі нізкая, кажа выканаўчы дырэктар Беларускага фонду культурнай салідарнасці Аляксандр Чахоўскі. Фонд выступаў за дыскваліфікацыю Беларусі:

– Гэта такая ідыёцкая сітуацыя, калі мы часам разважаем, што ў Беларусі зараз нейкі сюррэалізм адбываецца, што ўсе гэтыя сведкі ў судах у балаклавах Іваноў Іван Інаванавіч. Гэта проста яшчэ адзін абсалютна відавочны элемент вось гэтай бязглуздасці, гэта сюру. Я нават магу дапускаць, што хтосьці там на БТ такім чынам можа нават „партызаніў”. Я не ведаю, бо гэта была такая падстава падстаў.

Іначай на дыскваліфікацыю Беларусі ў песенным конкурсе рэагуюць чыноўнікі. Напрыклад, кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант кажа, што група „Галасы ЗМеста” увайшла ў гісторыю, а Беларусь паводле яго выйграла гэтае Еўрабачанне.

Міністр культуры Анатоль Маркевіч увогуле назваў Еўрабачанне не вартым, каб там удзельнічала Беларусь. Маўляў, „Славянскі базар”, які кожны год, дзякуючы падтрымцы кіраўніцтва дзяржавы, праводзіцца ў Віцебску, — вось гэта сапраўдныя конкурсы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота zviazda.by