Канцэрт Дзянісава і Памідорава адбудзецца ў галерэі „Крыга”



Дабрачынны вечар Аляксандра Памідорава і Алеся Дзянісава ў Вялікай зале Харальнай сінагогі адменены. Гаворыць старшыня габрэйскай абшчыны ў Гародні Барыс Квяткоўскі:

– Справа ў тым, што на сённяшні дзень сінагога павінна выкарыстоўвацца па прызначэнні. Калі б гэта былі рэлігійныя спевы, або калі канцэрт габрэйскай музыкі, што больш адпавядала, не супраць і беларускай музыкі. Нам далі зразумець, што не трэба.

РР: І хто даў зразазумець?

– Гэта ўжо асобная тэма. Чаго ж я буду гаварыць. Мы прынялі рашэнне, перанеслі канцэрт у іншае месца, там ён і будзе адбывацца.

Чакалася, што падчас канцэрту ў сінагозе пройдзе дабраахвотнае ахвяраванне на яе рэстаўрацыю. Як паведаміў Барыс Квяткоўскі, канцэрт Памідорава і Дзянісава пройдзе 12 красавіка ў гарадзенскай галерэі „Крыга”.

* * *

Канцэрт беларускіх рок-музыкаў Аляксандра Дзянісава і Аляксандра Памідорава, які мусіў адбыцца ў гарадзенскай сінагозе, адменены.

Аляксандр Памідораў павінен быў на імпрэзе выканаць свае творы, а таксама знаёмыя яму песні на ідыш, Алесь Дзянісаў планаваў выканаць песьні на словы Алеся Чобата.

Музыкі не ведаюць прычын адмовы канцэрту.

Кажа Алесь Дзянісаў:

Не ведаю, што сталася прычынай. На колькі мне вядома, прагучала, што непажаданыя музыкі будуць выступаць на гэтым канцэрце. Хто непажаданы: Памідароў ці я, ці мы абодва? Канцэрт павінен быць дабрачынным. Ідэя была такая: каб сабраць нейкія сродкі на рэстаўрацыю сінагогі. Скажам так, ніякіх фінансавых цікавостак для нас, як для музыкаў, не было. Добрая ідэя, якая зараз згубілася.

Па словах музыкі, Барысу Квяткоўскаму, старшыні рады габрэйскіх абшчын Гародні, патэлефанавалі з аддзела па справах рэлігіі і параілі не ладзіць гэтае мерапрыемства.

img9999

Беларускае Радыё Рацыя