Аляксандр Фядута: Гэта кніжка пра Гародню і пра гарадзенцаў



У сваёй кнізе “Мой маленькі Парыж”, што была прэзентавана ў Гародні вядомы журналіст і палітвязень Аляксандр Фядута распавёў пра гады свайго дзяцінства, вучобу ў школе і ўніверсітэце, працу ў школе.

Сустрэча адбывалася ў сяброўскай атмасферы, і на кожную главу кнігі аўтар выклікаў да мікрафона суразмоўцаў: сваіх родных, настаўнікаў, аднакласнікаў і студэнтаў, з якімі ён разам вучыўся і разам працаваў у 20 гарадзенскай школе.

[Not a valid template]

Пра кнігу Аляксандр Фядута распавёў Беларускаму Радыё Рацыя:

– Кніжка пра Гародню і пра гарадзенцаў. Гэта прызнанне ў любові роднаму гораду. З маіх 50-ці гадоў 26 гадоў я пражыў тут І маю поўнае права сказаць: Гародня, я цябе люблю! Люблю за ўсё, пачынаючы ад сям’і, дзе я нарадзіўся, ад мамы, ад бабці і заканчваючы ўніверсітэтам. Апошняя старонка – я сядаю ў машыну і еду ў Менск.

Сустрэча, не гледзячы на позні час, расцягнулася амаль на тры гадзіны. Аўтар напрыканцы сустрэчы распавёў гарадзенцам, што рыхтуе да выхаду яшчэ адну кнігу, дзе падзеі будуць разгортвацца ў пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя.

Беларускае Радыё Рацыя