Бацкель даручыў Календзе прэзентаваць сваю кнігу



Празаік Сяргей Календа працягвае пісаць мастацкія творы за дваіх – за сябе і міфічнага аўтара Аляксандра І. Бацкеля. Пасля выхаду рамана Бацкеля “Мімікрыя” Календа паабяцаў, што будзе працяг. Летась выйшаў зборнік малой прозы “Маёнтак рыбы”, а сёлета новы зборнік – “Яблыневы маёнтак”.

26 студзеня ў кнігарні „Логвінаў” адбылася  прэзентацыя кнігі.

Сяргей Календа:

– Там працягваецца тэма мінулай кнігі, якая называецца «Маёнтак рыбы». Новая кніга называецца «Яблыневы маёнтак». Яна круху іншага фармату, там тэксты па памерах крыху большыя, і там герой назірае больш у мінулае. У прынцыпе, гэта як кніжны серыял – новая кніга працягвае мінулую.

Сяргей Календа таксама паведаміў, што будзе працягваць пісаць ад імя Аляксандра І. Бацкеля. Ужо пачалася праца над новай кнігай.

12553106

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя