Аляксандр Памідораў: Мы ўсе зараз на лініі фронту
У Варшаве прайшоў вялікі канцэрт, прымеркаваны да Дня волі. На імпрэзе выступілі беларускія музыкі: лідар бэнду “ДайДарогу” Юрый Стыльскі, фронтмэн калектыву “Dzieciuki” Алесь Дзянісаў, гурт “Botanic Project”, а таксама Аляксандр Памідораў. Апошні, дарэчы, і з’яўляўся арганізатарам падзеі.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/03/А.-Памідораў.jpg)
– Мой гурт у закладніках у Беларусі, а тут я такі бард-спявак. Але мы кожны цягнем за сабой, мы мусім гэта рабіць, мы ўсе зараз на лініі фронту, мы ўсе зараз на вайне. І вы, што бераце ў мяне інтерв’ю, і тыя, што прыйшлі на канцэрт. Такая сітуацыя, мы ўсе зараз на гэта вайне, якой мы не хацелі, у якую нас зацягнулі. мы пакуль церпім, але мы ведаем ужо іхнія механізмы.
Усе сродкі, сабраныя на імпрэзе, будуць накіраваныя на падтрымку Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя
![](/wp-content/uploads/2022/04/racyja_app_1200x300.jpg)