Аляксандр Рыбак зноў выступіць ад Нарвегіі на Еўрабачанні
Нарвежскі спявак беларускага паходжання Аляксандр Рыбак зноў прадставіць Нарвегію на міжнародным конкурсе «Еўрабачанне», паведамляецца на афіцыйным сайце конкурсу.
Фінал нарвежскага адбору прайшоў у Осла 10 сакавіка.
Аляксандр Рыбак перамог на «Еўрабачанні» у 2009 годзе. А сёлета ў Лісабоне ён выступіць з песняй «That’s how you write a song».
