Аляксандр Зіменка: Пасля таго, што адбылося, творы набылі новы сэнс
Менская галерэя «Арт-Беларусь», якая належыць „Белгазпрамбанку”, працягвае сваю дзейнасць. Адкрылася экспазіцыя мастацкай групоўкі Hutkasmachna («Хуткасмачна»). Выстава даказвае, што беларусы здольныя ладзіць нечаканыя інсталяцыі ў гарадскім асяроддзі ў адказ на самыя розныя сітуацыі.
Перспектывы развіцця сучаснага мастацтва агучыў куратар выставы Аляксандр Зіменка:
– Зараз тыя сацыяльна-палітычныя ўмовы, якія ствараюць ускраіны, натхняюць вельмі шмат мастакоў, якія рэагуюць на тыя працэсы, якія адбываюцца ў краіне. Некаторыя больш мастацка-выразныя, некаторыя – менш. Безумоўна, мы ўбачым і стварэнне больш крытычных аб’ектаў, якія, сапраўды, будуць мець вельмі цяжкі лёс, таму што будуць, напэўна, знішчацца. Але тое, што адбываецца зараз, нават тое, што пачало адбывацца з пачатку года, праблемы з каронавірусам, яно будзе мець адлюстраванне ў нашым асяроддзі. Мы ўбачым мастацкія выказванні на гэты конт.
Выставу Hutkasmachnaa («Хуткасмачна») можна пабачыць штодня, за выключэннем панядзелка.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя