Аляксандра Канафальская прэзентавала выставу “Союзная палата”
14 гадоў таму
Аляксандра Канафальская прэзентавала ўласную выставу “Союзная палата” у рамках Фестывалю Незалежнай Беларускай Культуры ў Вроцлаве. Асновай для яе стварэння стаў аднайменны сатырычны серыял, выкананы ў тэхніцы stop motion.
Пра складнікі выставы “Союзная палата” распавяе Аляксандра Канафальская:
–Гэта мноства розных дэталяў, з якіх я рабіла анімацыйны мультыплікацыйны серыял для парталу Нехта, які называецца “Союзная палата”. Можна ўсе яго серыі паглядзець на Ютубе.
Таксама Аляксандра Канафальская далучыцца да Фестывалю і ў якасці мастачкі па пяску: так яна падтрымае канцэрт Кацярыны Ваданосавай, які адбудзецца ў нядзелю.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя