Аляксандра Патліса перадумалі запрашаць на канцэрт памяці Мулявіна



Спявак Аляксандр Патліс быў запрошаны выступіць на канцэрце памяці Мулявіна, які плануецца ў студзені ў філармоніі. Але некалькі дзён таму даведаўся, што з палітычных прычын яго выкраслілі з праграмы.

«Мяне выдалілі з-за маёй грамадзянскай і палітычнай пазіцыі. Хацеў выканаць песню «Малітва» — падзяліўся спявак у інстаграме. Ён распавёў „Нашай Ніве”, што запрашэнне на канцэрт атрымаў ад сяброў-музыкантаў. А калі ляжаў у бальніцы з каранавірусам, яны ператэлефанавалі і распавялі пра сітуацыю.

«Але песню я праспяваю. Бо пытанне не ў пляцоўцы, а ў маім стаўленні да вялікага музыкі і павазе да яго творчасці. З аўтарам музыкі «Малітвы» Алегам Моўчанам, які ўжо пакінуў наш свет, у мяне былі добрыя адносіны», — кажа Аляксандр. Ён плануе выканаць песню і выкласці яе ў інстаграм.