Аляксей Друпаў: Купалле беларусы будуць святкаваць пры любой уладзе



У Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах пад Менскам прайшоў абрад Купалля.

Пра найбольш папулярнае свята ў беларусаў кажа супрацоўнік музея Аляксей Друпаў:

– У Беларусаў Купалле – гэта самае папулярнае свята. Царква імкнулася прыбраць Купалле, а з прыходам камуністаў наадварот Каляды пачалі рэзаць, бо бачылі суцэльнае хрысціянства, а Купалле, як паганскае свята не рэзалі. Пасейдон, вось у нас русалкі,  вось у нас вогнішча. Купалле яно ўсе гэтыя гады і стагоддзі ішло неяк паралельна ўсім уладам. У памяці беларусаў занатавалася, як адно з галоўных святаў, якое святкуюць пры любой уладзе.

На Купалле ў Строчыцах сабраліся каля сотні чалавек. Палова – у аўтэнтычных строях або стылізаваных пад народныя. Удзельнікі пабачылі некалькі варыянтаў святкавання, прынялі ўдзел у варожбах і зборы зёлак. Закрыла дзею купальскае вогнішча.

Беларускае Радыё Рацыя