Аляксей Шэін – чарговы госць берасцейскіх курсаў „Мова-Нанова”
Фэнтэзі – такая тэма абраная для чарговай сустрэчы курсаў ’’Мова-Нанова’’ ў Берасці. Імпрэза пройдзе ўжо заўтра, 21 лютага, у тайм-клубе HIGH VOLTAGE. У якасці госця запрошаны аўтар кнігі ’’Сем камянёў’’ і адзін з ініцыятараў выдання ’’Хронікі Нарніі’’ па-беларуску Аляксей Шэін, – распавяла вядоўца курсаў Вольга Малафеечава.
– Гэта цікавы жанр літаратуры, і вельмі прыемна, што такія кнігі з’яўляюцца і на беларускай мове, таму спрадзяюся, што прыйдуць людзі таксама з дзеткамі, каб паразмаўляць на гэтую тэму.
Некаторыя кажуць, што фэнтэзі – гэта казкі для дарослых, таму тэма можа быць цікавай як школьнай аўдыторыі, так і людзям сярэдняга і сталага ўзросту, – падагульніла Вольга Малафеечава.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце